https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэстабілізацыя сітуацыі ў краіне нам не патрэбна


Аб гэтым заявіў намеснік камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі палкоўнік Іван Марыеў.
"Я ацэньваю сітуацыю ў краіне з вышыні пражытых гадоў. Лічу, што магу ў 47 гадоў і воінскім званні палкоўніка даваць ацэнку таму, што адбылося за чвэрць стагоддзя. Маё пакаленне памятае тую сітуацыю, з якой мы пачыналі ствараць сваю незалежную рэспубліку. Нават ля вытокаў стварэння Узброеных Сіл я таксама паспеў пастаяць - праходзіў тэрміновую службу ў 6-й гвардзейскай танкавай дывізіі. Памятаю той развал і хістанне, якія былі ва Узброеных Сілах з распадам Савецкага Саюза. Першачарговая ўвага тады ўдзялялася падтрыманню боегатоўнасці дзяржавы, паколькі стан Узброеных Сіл - паказчык суверэнітэту дзяржавы, магчымасць яе абараніць ад знешніх пагроз. Была праведзена каласальная работа, - сказаў Іван Марыеў. - Цяпер прыярытэт - на баявой падрыхтоўцы. Акрамя таго, апошнім часам вялікую ўвагу дзяржава ўдзяляе сацыяльнай абароненасці не толькі штатнага складу, але і ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы: як пасля звальнення з Узброеных Сіл яны будуць прадаўжаць працаваць і вучыцца. Усё гэта замацавана на заканадаўчым узроўні і дарагога каштуе".

Намеснік камандзіра ўпэўнены, што беларусы здольныя самі зрабіць самастойны і ўсвядомлены выбар цывілізаваным шляхам. "Я лічу, што заклік выходзіць на вуліцы і арганізоўваць масавыя беспарадкі - гэта заклік да дэстабілізацыі краіны. Такія лозунгі могуць выказваць людзі, якія самі ў гэтай краіне не збіраюцца жыць. Гэтымі заклікамі падтрымліваюцца нечыя эканамічныя інтарэсы. І апошнія падзеі ў шэрагу суседніх дзяржаў таму пацвярджэнне. Але народ ад гэтага нічога не выйграе, ён толькі прайграе, стане бедным, - адзначыў ён. - Дэстабілізацыя сітуацыі ў краіне нам абсалютна не патрэбна. Мы жывём у мірнай, самадастатковай і незалежнай краіне. На жаль, многія атрымліваюць інфармацыю толькі з дапамогай, як іх называюць, незалежных інтэрнэт-рэсурсаў. Але напісаць можна ўсё што хочаш. Я, напрыклад, шмат паездзіў па свеце і ведаю, з чым параўнаць. А незадаволеныя ёсць заўсёды ў любой краіне".

9 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:289
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Беспорядки Интернет Дестабилизация Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме