https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спектакль Купалаўскага тэатра "Шляхціц Завальня" пакажуць у новым аўтакінатэатры ў Мінску


Убачыць пастаноўку можна будзе 10 ліпеня ў 20.30. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе тэатра.
Запіс аднаго з самых папулярных спектакляў з рэпертуару Купалаўскага тэатра "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" пакажуць на экране новага аўтакінатэатра. 

"Гэты іміджавы праект створаны спецыяльна для папулярызацыі Купалаўскага тэатра і нацыянальнай культуры, - расказалі ў тэатры. - Прэм`ера спектакля "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" адбылася ў ліпені 2019 года, за гэты час ён стаў сапраўднай візітнай карткай Купалаўскага тэатра. Захапляючая сцэнаграфія надае спектаклю незвычайнае казачнае адценне, якое прыцягвае гледачоў нават малодшага ўзросту, хоць узроставы цэнз спектакля - 12+".

Высакаякасны запіс спектакля можна будзе ўбачыць на экране новага аўтакінатэатра па праспекце Пераможцаў, 20 корп. 2, які знаходзіцца на пляцоўцы за Футбольным манежам. Адна з галоўных асаблівасцей аўтакінатэатра - вялікі святлодыёдны экран, які дазваляе глядзець кіно і запісы спектакляў у любое надвор`е і пры любым асвятленні. Гук трансліруецца на радыёчастаце 88,7 у FM-дыяпазоне на аўдыясістэме аўтамабіля. Гэта дае магчымасць не выходзіць з аўтамабіля і нават не адкрываць вокны.

8 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:136
 
Ключевые слова:
Автокинотеатр Технологии Инновации Мінск Театр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме