Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, свята ў Александрыі вяртае да вытокаў нацыянальных традыцый. "У многім дзякуючы ім, гэтым вытокам, мы былі, ёсць і застанёмся беларусамі - самабытным і незалежным народам", - заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, пад`язджаючы да канцэртнай пляцоўкі, задумаўся над пытаннем: што самае важнае, цяжкае і непрыемнае ў жыцці? "Гэта не хвароба, гэта не штосьці іншае. Самае галоўнае тое, што час няўмольна рухаецца наперад. Зусім нядаўна мы з вамі праводзілі тут першае свята, а сёння - ужо больш за дзясятак на гэтай багатай, добрай зямлі, на беразе гэтай цудоўнай ракі (Днепр.), якая аб`ядноўвае лёсы трох славянскіх народаў: нашых расіян, нашых украінцаў і беларусаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Рады, што мы сёння сабраліся тут разам. Паглядзелі адзін аднаму ў вочы, пагаварылі са старэйшымі і старымі таварышамі, набылі новых сяброў. Мы ўдыхнулі поўнымі грудзьмі летняе, напоўненае водарам мёду і спеючага калосся паветра беларускіх палёў. Мы пачулі спеў птушак, убачылі зорнае неба без гарадскіх агнёў. Мы маем магчымасць зноў паглыбіцца ў тое, што было самым звычайным у нашым басаногім дзяцінстве, але стала для многіх у сучасным свеце сапраўднай раскошай", - заўважыў Прэзідэнт.
Ён звярнуў увагу, што такую цудоўную магчымасць вось ужо больш за 10 гадоў дае гэты народны фестываль у Александрыі з вельмі цёплай, добрай і светлай атмасферай. Паводле яго слоў, сотні тысяч гледачоў, гаспадары рамесных і фермерскіх падворкаў, беларускія і замежныя артысты, якія імкнуцца прыехаць на свята (і гэты няпросты год не стаў выключэннем), не проста сталі сябрамі, а амаль парадніліся.
"Паколькі шчырая дружба, жаданне сустрэцца заўсёды былі мацнейшыя за любыя перашкоды і адлегласці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
12 ліпеня 2020, Александрыя
БЕЛТА
"Паколькі шчырая дружба, жаданне сустрэцца заўсёды былі мацнейшыя за любыя перашкоды і адлегласці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
12 ліпеня 2020, Александрыя
БЕЛТА