"Думаю, для любога грамадзяніна Беларусі незалежнасць значыць многа, калі ён на самай справе сапраўдны грамадзянін сваёй краіны, калі ён перажывае за сваю краіну і жадае яе развіцця, - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - Так, у нас у мінулым цяжкі шлях - беларуская зямля сапраўды шматпакутная. Мы столькі выпакутавалі ў розных войнах і помнім, як у мінулым нават не мелі права называцца беларусамі, нас называлі "тутэйшымі".
"Таму давялося прайсці вельмі вялікі, доўгі шлях, які быў усеяны не толькі ружамі, але і цернямі. Шлях для таго, каб, як гаварыў вядомы класік, "людзьмі звацца". Сёння мы жывём у незалежнай дзяржаве, - сказаў кіраўнік МЗС. - Хоць, на мой погляд, мы яшчэ ў пачатку станаўлення сапраўднай незалежнасці дзяржавы. Як бачыце, столькі з розных бакоў выклікаў для нашай дзяржавы".
"Для таго каб забяспечыць поўную незалежнасць, нам, кожнаму з нас, вядома ж, трэба прыкласці яшчэ вельмі шмат намаганняў. У тым ліку і нам, дыпламатам, адстойваючы інтарэсы нашай краіны на знешнепалітычнай арэне, пашыраючы знешнеэканамічныя інтарэсы, спрабуючы выруліць у гэтым турбулентным свеце канфрантацыі і вывесці нашу краіну, наш карабель у спакойнае мора, - падкрэсліў міністр. - Я думаю, што кожны дыпламат, кожны супрацоўнік Міністэрства замежных спраў разумее гэта".
"Мы гатовы зрабіць усё, каб умацоўваць і ў далейшым незалежнасць Беларусі", - заявіў міністр замежных спраў.
3 ліпеня 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
3 ліпеня 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА