https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі — 58 505 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 37 666 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 21 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 58 505 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 861 703 тэсты на каранавірус.

37 666 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 346 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 8,9 млн, пры гэтым больш за 467 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2 млн. заражаных, Бразілія — больш за 1 млн., Расія — больш за 584 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 21  чэрвеня 2020
 
Дата публикации:21.06.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:303
 
Ключевые слова:
Коронавирус Эпидемия Лечение в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме