https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 17 траўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 228 дзён.
Якія падзеі адбыліся 17 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 траўня

У 1995 годзе была створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 17 траўня

1681 год: Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
1952 год: Яўген Ксяневіч, беларускі калекцыянер, бібліяфіл, мецэнат, прадпрымальнік.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык Сяргей Салаўёў і французскі кампазітар Эрык Саці.

17 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Пелагеі Тарсійскай.

У сялян працягваліся працы ў агародзе – сеялі агуркі, кукурузу і бабы. Калі цвіце каліна, гэтыя культуры ўжо не памерзнуць.
Дрэннай прыкметай было 17 траўня забіць птушку на мяса – лічылася, што ў таго, хто так зробіць, куры і качкі будут дрэнна несціся і куранят будзе мала.

Калі раніцай не выпала раса, надвор`е хутка зменіцца. Кукаванне зязюлі прадвяшчае добрае надвор`е.

Sputnik, 17 траўня 2024
 
Дата публикации:17.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:209
 
Ключевые слова:
Май Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме