«У цяперашні час рыхтуецца 5-е выданне Чырвонай кнігі, над складаннем якога працуюць навукоўцы НПЦ НАН па біярэсурсах. Акрамя таго, у гэтым годзе ўбачыць свет 2-е выданне Чорнай кнігі Беларусі, прысвечанай чужародным жывёлам», — гаворыцца ў паведамленні.
На сённяшні дзень у краіне апісана больш як 27,1 тыс. відаў раслін і жывёл. У галіне аховы прыроды і біяразнастайнасці беларускія навукоўцы цесна супрацоўнічаюць з замежнымі калегамі з Літвы, Украіны і іншых краін.
Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці (22 мая) быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН у 1995 годзе. Мэта свята — павысіць дасведчанасць соцыума ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу на праблему беззваротнага знікнення на Зямлі шматлікіх прадстаўнікоў флоры і фауны.
Звязда, 22 траўня 2020