https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Навагодні выставачны праект "Музей ёлачных цацак" адкрываецца 6 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі


Аб гэтым паведамілі ва ўстанове.
На выстаўцы будуць экспанавацца навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі. Сярод іх ёсць рарытэтныя экспанаты: дакладная копія цацкі, падоранай Папу Рымскаму Іаану Паўлу ІІ, занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса, велізарны шкляны шар з Венскага балю і многае іншае. 

Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з традыцыямі навагодніх свят такіх краін, як Паўночная Карэя, Іран, Конга, Перу, Руанда, Антыгуа і Барбуда, Новая Зеландыя і многіх іншых.

У "Музеі ёлачных цацак" кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы - вярнуцца ў дзяцінства. 

Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе магічнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Акрамя таго, самыя маленькія госці змогуць паглядзець інтэрактыўны мініяцюрны калядны гарадок. 

Выстаўка - частка збору буйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Прычым штогод "Музей ёлачных цацак" абнаўляе свае фонды.

Трэці год запар праект праходзіць сумесна з фабрыкай ёлачных цацак "ГРАЙ". Наведвальнікі музея змогуць даведацца пра ўсе сакрэты вытворчасці навагодніх упрыгажэнняў на адзінай у Беларусі фабрыцы ёлачных цацак, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці майстар-класы па вырабе ёлачных цацак.

Выстаўка будзе працаваць па 20 студзеня.

2 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.12.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:185
 
Ключевые слова:
Выставка Ёлочные игрушки Новый год Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме