Для пажылых мінчан і людзей з інваліднасцю дапамога валанцёраў ніколі не бывае лішняй. Яна асабліва патрэбна адзінокім пенсіянерам у няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі, калі чысціня рук з`яўляецца лепшым спосабам індывідуальнай абароны ад хваробы.
Сумесна з ЗАТ “Беласептыка” валанцёры перададуць старым 800 літраў дэзінфікуючага сродку для апрацоўкі рук. Гэтых запасаў хопіць жыхарам спецыяльнага дома на паўгода.
Падобная падтрымка была ўжо аказана Саюзам моладзі Мінска 10 і 11 гарадскім клінічным бальніцам.
Амаль два месяцы валанцёры руху “Добрые Сэрца” аказваюць медперсаналу сталічных паліклінік і тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінска неабходную дапамогу. Яны даставілі на дом пажылым людзям, якія маюць патрэбу ў далейшым планавым лячэнні, больш за 14,5 тысячы рэцэптаў, закупілі і перадалі прадукты 450 адзінокім пенсіянерам.
Сяргей Расолька
Звязда, 19 траўня 2020
Сяргей Расолька
Звязда, 19 траўня 2020