https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Віцебскі калектыў стаў уладальнікам галоўнай прэміі фестывалю сучаснай харэаграфіі


У Віцебску 23 лістапада аб`явілі ўладальнікаў прэмій Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC): пераможцам стаў віцебскі калектыў.
Так, І прэмію конкурсу заваявала тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі пад кіраўніцтвам Дзіяны Юрчанка з Віцебска. II прэміі ўдастоены праект Дзмітрыя Бяззубенкі (кафедра харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў). Рашэннем журы III прэмія была падзелена на дзве раўназначныя. Іх атрымалі мінскія калектывы - танцавальны праект Вольгі Рабецкай і праект We are art (харэаграфія Аляксандра Дзямянава).

Уладальнікі 1-й прэміі тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі пад кіраўніцтвам Дзіяны Юрчанка з Віцебска`II прэміі ўдастоены праект Дзмітрыя Бяззубенкі (кафедра харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў)

Старшыня журы вядомы харэограф Раду Паклітару падзякаваў канкурсантам за насычаныя дні, а гледачам за адданасць творчаму форуму. 

"Штогод на фестывалі поўная зала. Віцебскія гледачы робяць шчаслівымі ўсіх, хто выходзіць на сцэну. Думаю, такой публікі, якая ведае, умее разумець танец, няма нідзе ў свеце", - адзначыў ён.

Яшчэ некалькі калектываў атрымалі спецыяльныя прэміі фестывалю. Спецпрэмія "За сэнсавае напаўненне" адправілася ў Мінск. Яе ўдастоена майстэрня сучаснага танца пад кіраўніцтвам Міхаіла Камінскага (кафедра харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў). Спецыяльную прэмію "Пастскрыптум" уручылі праекту Яўгеніі Рамановіч (Гродна).

Лаўрэаты прэміі "Пастскрыптум" - праект Яўгеніі Рамановіч (Гродна)`Таксама ўзнагародзілі і спецыяльнай прэміяй імя Яўгена Панфілава (прысуджаецца лепшаму харэографу па выніках конкурсу). Яе ўладальнікам стаў Ягор Яраш з Мінска. Для яго член журы конкурсу генеральны менеджар Ballet Preljocaj (Францыя) Ніколь Сейд падрыхтавала яшчэ адзін сюрпрыз. Яна запрасіла Ягора ў Францыю для работы над новымі пастаноўкамі. Малады артыст з задавальненнем згадзіўся і выказаў удзячнасць за давер.

IFMC-2019 праходзіў 18-23 лістапада. Афіша творчага форуму была прадстаўлена рознафарматнымі пастаноўкамі. Адбылася сусветная прэм`ера балета "Вій" у выкананні акадэмічнага тэатра "Кіеў мадэрн-балет". Пастаноўку ўбачылі адразу на дзвюх сцэнах: на віцебскай - КЗ "Віцебск" і мінскай - Вялікі тэатр оперы і балета. Пермскі дзяржаўны тэатр "Балет Яўгена Панфілава" прывёз дзве прэм`еры: аднаактовыя балеты "Лабірынт" і "Чалавек паветра". 

На закрыцці фестывалю публіцы прадставілі лепшы спектакль міжнароднага форуму танца Tanzmesse-2018 у Дзюсельдорфе "Oskara" ў выкананні кампаніі танца Kukai Dantza (Іспанія).

25 лістапада 2019, Віцебск 
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:134
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Віцебск Конкурс Хореография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме