https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзентацыя фільма "Незабудкі. Бессмяротны авіяполк" адбылася ў Беларусі


Прэзентацыя гісторыка-дакументальнага фільма "Незабудкі. Бессмяротны авіяполк", прысвечанага франтавому жыццю жаночага 46-га авіяцыйнага палка, які прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылася на аэрадроме Ліпкі Мінскага раёна.
Гэта фільм у дзвюх серыях па сорак хвілін кожная. Яго аўтарам і сцэнарыстам выступіў Леанід Якубовіч. 

46-ы авіяцыйны полк складаўся выключна з жанчын, якія ляталі на самалёце По-2. І перш чым пачаць здымкі стужкі, неабходна было стварыць такую машыну. 

Як адзначыў начальнік Мінскага аэраклуба ДТСААФ Мікалай Мачанскі, апарат створаны ў супрацоўніцтве са спецыялістамі Харкаўскага авіяцыйнага інстытута. 

"Гэта работа прадаўжалася 5 гадоў, потым год выпрабавальнай работы, і ў пазамінулым годзе самалёт сваім ходам прыляцеў у Беларусь", - расказаў ён.

Карціна была знята за два месяцы. "За паўгода мы яе зманціравалі, і яна ўжо ў пракаце ў Расіі, а таксама даступная на YouTube. Гэты самалёт будзе знаходзіцца тут, мы будзем лятаць на ім, паказваць яго моладзі. По-2 - складаны самалёт, але на ім ляталі дзяўчаты 18, 20, 22 гадоў. Кіраваць ім ноччу без прыбораў сувязі, кідаць бомбы - гэта гераічная праца. У сучаснай моладзі ёсць магчымасць убачыць гэты апарат, памацаць", - адзначыў Мікалай Мачанскі.

Аўтар і сцэнарыст карціны Леанід Якубовіч - пілот з 20-гадовым стажам. "Я скончыў Калужскае авіяцыйнае лётна-тэхнічнае вучылішча, у мяне 8 тыпаў лятальных апаратаў і 1870 гадзін налёту. Як лётчык, а таксама зняўшы гэты фільм, я не магу зразумець, што рабілі гэтыя дзяўчаты ў паветры. А яны ж не проста ляталі на гэтай машыне, але і вялі баявую работу. Мы трое сутак ляталі на гэтым апараце, і праз 1,5-2 гадзіны я моцна стамляўся. Я не разумею, як яны гэта вытрымалі, - дадаў ён. - Схіляюся перад подзвігам жанчын на вайне".

28 лістапада 2019, Мінскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
Документальное кино Леонид Якубович Ліпкі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме