https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


З этнаграфічнымі артэфактамі Прыдзвіння пазнаёміць выстава ў Віцебску


Выстава-конкурс артэфактаў з фондаў Дамоў рамёстваў Віцебскай вобласці "Рэліквія" азнаёміць з этнаграфічнай спадчынай рэгіёна, паведамілі ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (ВАМЦНТ).
У экспазіцыю ўвайшлі найбольш цікавыя і аўтэнтычныя прадметы побыту і традыцыйных народных рамёстваў. Сярод іх - народны жывапіс і абразы, маляванкі; лубачныя гравюры на дрэве, размалёўка на шкле, лакавая мініяцюра, пісанкі, драўляная скульптура, куфэркі, мастацкая апрацоўка бяросты, бондарства; глухая і скразная разьба, ганчарства, гліняныя цацкі, кафлярства; кавальскія вырабы, мастацкая апрацоўка скуры, шапавальства, прадметы народнага адзення, вышыўка і ткацтва ў розных тэхніках, вязанне касцяной іголкай; мастацкая апрацоўка косці; лозапляценне, спіральнае пляценне з саломы; плецены абутак, самабытныя музычныя інструменты і інш. 

"Усё гэта багацце прызначана прадэманстраваць нашу багатую традыцыйную народную культуру, абудзіць цікавасць майстроў і насельніцтва да яе больш глыбокага вывучэння і захавання ўнікальных помнікаў побыту", - адзначылі ў цэнтры.

Выстава пачала сваю работу сёння ў выставачнай зале ВАМЦНТ. Азнаёміцца ​​з ёю можна будзе да 16 снежня. У час яе правядзення пройдзе ўзнагароджванне пераможцаў абласной выставы-конкурсу традыцыйных вясельных галаўных убораў і атрыбутаў "Вянок нявесты".

27 лістапада 2019, Віцебск 
Вольга Багачова - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.11.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:58
 
Ключевые слова:
Віцебск Народное творчество Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме