https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску зарэгістравана амаль 5 тысяч чалавек з ВІЧ-інфекцыяй


1 снежня - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Колькі мінчан маюць станоўчы ВІЧ-статус і якую дапамогу ім аказваюць.
- Па дадзеных на 1 лістапада 2019 года, у сталіцы жывуць 4 917 чалавек з ВІЧ-інфекцыяй, - распавяла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Хомчанка. - У гэтым годзе зарэгістравана 440 новых выпадкаў заражэння, большасць з іх - гетэрасексуальным палавым шляхам.

Па словах намесніка галоўнага лекара Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы па амбулаторнаму падзелу працы Алега Скрыпко, усяго ў Беларусі 21 000 чалавек пастаўлены дыягназ "ВІЧ-інфекцыя".

- Зараз у краіне прынята стратэгія "90-90-90", згодна з якой 90% людзей з ВІЧ павінны ведаць аб сваім статусе, 90% з іх - атрымліваць тэрапію, а 90% з тых, хто праходзіць лячэнне, - мець падушаную вірусную нагрузку. Гэта той выпадак, калі віруса ў крыві настолькі мала, што ён проста не вызначаецца. Такія людзі практычна незаразныя і не ўяўляюць небяспекі для іншых. Цяпер больш за 70% з вядомых нам хворых атрымліваюць патрэбныя медыкаменты незалежна ад колькасці CD4-лімфацытаў. Раней тэрапію прызначалі толькі пры паказчыку 200-300 клетак на 1 куб. м (для параўнання: у здаровага чалавека іх 1 500-1 700). Прэпараты бясплатныя і прадастаўляюцца пацыенту пажыццёва.

Калі тэст выдае дзве палоскі, неабходна здаць аналіз крыві. Гэта можна зрабіць у любой установе аховы здароўя, дзе ёсць працэдурны кабінет, а таксама ў грамадскай арганізацыі "Пазітыўны рух". 

Абследаванне канфідэнцыйнае, але пры сабе ўсё-такі трэба мець пашпарт. Баяцца не варта: вынікі аналізаў не перадаюць у паліклініку, не паведамляюць на працу або па месцы вучобы. Калі тэст акажацца станоўчым, пацыента пракансультуюць з нагоды далейшай тэрапіі.

Пры правільным лячэнні чалавек з ВІЧ можа жыць абсалютна нармальным жыццём, стварыць сям`ю і стаць бацькам. Каб гэта стала магчыма, трэба своечасова выявіць хваробу. Для гэтага лекары рэкамендуюць рэгулярна праходзіць хаця б экспрэс-тэст на ВІЧ. Ён прадаецца ў аптэцы. 

Звязда, 1 снежня 2019
 
Дата публикации:01.12.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:121
 
Ключевые слова:
СПИД ВИЧ Профилактика Мінск Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме