https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Акцыя "Ноч музеяў" у НАК Беларусі пройдзе ў новым фармаце


Экспазіцыя ў музеі НАК Беларусі пройдзе ў новым фармаце, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Штогод 18 мая святкуецца Міжнародны дзень музеяў.

"Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ў бягучым годзе да гэтай даты прадставіць новы, інтэрактыўны фармат свята. Алімпійскі музей на афіцыйных старонках у сацсетках да 24 мая будзе прадстаўляць адзін каштоўны прадмет з экспазіцыі і расказваць гісторыю чалавека або падзеі, якія звязаны з ім", - сказалі ў прэс-службе.

Акцыя "Ноч музеяў" упершыню прайшла ў Берліне ў 1997 годзе і атрымала падтрымку ў многіх іншых вялікіх гарадах Еўропы. Як правіла, 18 мая музеі працуюць усю ноч. Два гады таму да акцыі далучыўся НАК Беларусі. Напрыклад, у 2019-м на "Ноч музеяў" у штаб-кватэру алімпійскага камітэта прыйшлі знакамітыя беларускія спартсмены, чэмпіёны і прызёры Гульняў, шмат наведвальнікаў убачылі ўнікальныя экспанаты.

12 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:177
 
Ключевые слова:
Ночь музеев Спорт в Беларуси Онлайн-трансляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме