https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 13 мая 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.
Якія падзеі адбыліся 13 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 мая

У 1986 годзе адкрыўся V з`езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі знятыя раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 мая

1879 год: Іван Серада, беларускі палітык і навуковец, першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелену стагоддзя".
1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева - аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо ўсталёўвалася пагода. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень. 

13 мая імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і каб зберагчы здароў`е, лепей было застацца дома.

Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.

Sputnik, 13 траўня 2020
 
Дата публикации:13.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Календарь Май Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме