Усяго ў Мінску пяць асноўных зон адпачынку: парк ім. М. Горкага, парк культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, парк ім. 50-годдзя Вялікага Кастрычніка, парк ім. 900-годдзя г. Мінска і ТАА “Парк забаў Дрымлэнд”. У зонах адпачынку гараджан і гасцей сталіцы 13 суб`ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю 85 патэнцыяльна небяспечных аб`ектаў (атракцыёнаў). З іх 50 - стацыянарных, 24 - водныя горкі, 11 - перасоўныя атракцыёны.
Усе стацыянарна ўстаноўленыя атракцыёны, якія эксплуатуюцца сезонна, а такіх у Мінску 55 адзінак, у адпаведнасці з п. 137 Правілаў па забеспячэнні прамысловай бяспекі атракцыёнаў, падвяргаюцца перыядычнаму тэхнічнаму агляду пасля міжсезоннага захоўвання перад пачаткам сезона эксплуатацыі, а атракцыёны, якія дасягнулі прызначаны тэрмін службы, ўстаноўлены ў эксплуатуючай дакументацыі, падвяргаюцца тэхнічнаму дыягнасціраванню з наступным правядзеннем поўнага тэхнічнага агляду і допускам да эксплуатацыі службовай асобай Дзяржпрамнагляду.
Графік вываду з эксплуатацыі і замены атракцыёнаў у сталіцы знаходзіцца на асаблівым кантролі ў Мінскага гарадскога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду. Так, да 2020 года прадугледжана замена 12 атракцыёнаў, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы. За перыяд з 2013 года па красавік 2020 год дэманціравана і знята з уліку 7 атракцыёнаў, разам з тым устаноўлены і ўведзены ў эксплуатацыю 14 новых стацыянарных атракцыёнаў.
У гэтым сезоне ў сталіцы чакаецца папаўненне парку атракцыёнаў. Паводле інфармацыі КУП “Мінскзеленбуд”, ужо вядуцца работы па мантажы новага атракцыёна “Мікс” у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага, які будзе даступны для наведвальнікаў узростам старэй 8 гадоў і ростам вышэй 120 сантыметраў.
Спецыялістамі Мінскага гарадскога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду быў правераны 41 атракцыён для вызначэння іх гатоўнасці да сезоннай эксплуатацыі. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням тэхнічнага стану атракцыёнаў пасля міжсезонны захоўвання, а таксама забеспячэння ўмоў іх бяспечнай эксплуатацыі, уключаючы укамплектаванасць штата абслуговага персаналу (слесараў, механікаў, электрыкаў і інш.), якія прайшлі праверку ведаў, захаванне патрабаванняў кіраўніцтва па эксплуатацыі і Правілаў па зняцці з захоўвання і раскансервацыі закансерваванага абсталявання, правядзенне тэхнічнага абслугоўвання атракцыёна ў поўным аб`ёме, правядзенне электрафізічных вымярэнняў абсталявання атракцыёна спецыялізаванай арганізацыяй з афармленнем усіх неабходных дакументаў.
Акрамя таго былі вывучаны экспертныя заключэнні аб працягу прызначанага тэрміну службы атракцыёнаў, выкананы аналізы вынікаў поўнага тэхнічнага або перыядычнага тэхнічнага агляду. Пакуль не паступала пацверджання пра гатоўнасць атракцыёнаў да сезоннай эксплуатацыі ад ТАА “Алмаком Плюс”, ПУП “Дзіцячыя атракцыёны” і ПУП “Паркінвест”, паведамляе МНС.