https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ваенны парад у азнаменаванне 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне пачнецца ў Мінску 9 мая ў 11:00, рэпетыцыя пройдзе ўвечары 8 мая


Пра гэта паведамляе сайт Мінабароны Беларусі.
Пачатак парада да Дня Перамогі запланаваны на 11:00

"Генеральная рэпетыцыя парада будзе праведзена 8 мая ў 21:00. Ваенны парад запланаваны 9 мая ў 11:00", — праінфармавалі ў ведамстве. Там таксама звярнулі ўвагу на тое, што пры генеральнай трэніроўцы і парадзе будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту.

У Мінабароны расказалі, як будзе рухацца тэхніка. Калона механізаванай тэхнікі на генеральную трэніроўку 8 мая выедзе з ваеннага гарадка Уручча ў 16:00 для пастраення на вуліцы Старынаўскай ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Паштовай. Далейшы рух пачнецца ў 17:00. Маршрут: ваенны гарадок Уручча — вуліца Заснавальнікаў — вуліца Старынаўская — праспект Незалежнасці — праспект Машэрава. Месца пастраення механізаванай калоны для пачатку трэніровак і параду — участак праспекта Машэрава ад ракі Свіслач да вуліцы Куйбышава.

Падчас генеральнай рэпетыцыі механізаваная калона пройдзе па маршруце: праспект Машэрава — вуліца Ціміразева — вуліца Сапёраў — праспект Пераможцаў — вуліца Арлоўская — вуліца Сурганава — праспект Незалежнасці — праспект Машэрава, зыходнае пастраенне калоны.

Пасля ваеннага параду 9 мая асноўная механізаваная калона пройдзе ў пункт пастаяннай дыслакацыі па маршруце: праспект Машэрава — вуліца Ціміразева — вуліца Сапёраў — праспект Пераможцаў — вуліца Арлоўская — вуліца Сурганава — праспект Незалежнасці — вуліца Старынаўская — ваенны гарадок Уручча.

Што тычыцца тэхнікі для перавозкі асабовага складу пешых калон на генеральную рэпетыцыю, то плануецца, што 8 мая ў 17:30 яна пачне рух пасля праходжання механізаванай калоны на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і МКАД. Ехаць машыны будуць па двух маршрутах. Першы: вуліца Рагачоўская — праспект Незалежнасці — МКАД — праспект Пераможцаў — вуліца Сапёраў — вуліца Ціміразева — праспект Машэрава — вуліца Гвардзейская — вуліца Тарханава — вуліца Грыбаедава — вуліца Ігнаценкі. Другі: вуліца Каліноўскага (Ваенная акадэмія) — вуліца Усіхсвяцкая — МКАД — праспект Пераможцаў — вуліца Сапёраў — вуліца Ціміразева — праспект Машэрава — вуліца Гвардзейская — вуліца Тарханава — вуліца Грыбаедава — вуліца Ігнаценкі.

Вяртацца пешая калона пасля генеральнай трэніроўкі будзе таксама двума шляхамі. Першы: вуліца Грыбаедава — вуліца Ігнаценкі — праспект Пераможцаў — МКАД — праспект Незалежнасці — вуліца Рагачоўская — пункт пастаяннай дыслакацыі. Другі: вуліца Грыбаедава — вуліца Ігнаценкі — праспект Пераможцаў — МКАД — вуліца Усіхсвяцкая — вуліца Каліноўскага — пункт пастаяннай дыслакацыі (Ваенная акадэмія).

"Высоўванне тэхнікі для перавозкі асабовага складу пешых калон плануецца 9 мая ў 8:00 па ўстаноўленаму маршруту для пешай калоны. Адбыццё калоны ў пункт пастаяннай дыслакацыі будзе ажыццяўляцца пасля правядзення ваеннага параду таксама па ўстаноўленым маршруце для пешай калоны", — распавялі ў Мінабароны.

Звязда, 6 траўня 2020
 
Дата публикации:06.05.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
День победы Военный парад Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме