https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускага пісьменніка пасмяротна вылучылі на Прэмію ALMA


Прэмія ALMA была заснавана ў Швецыі ў гонар Астрыд Ліндгрэн, знакамітай дзіцячай пісьменніцы, у гэтым годзе сярод кандыдатаў больш за 200 чалавек.
Беларускага пісьменніка Пятро Васючэнку пасмяротна вылучылі на прэстыжную прэмію ў галіне дзіцячай літаратуры ALMA Astrid Lindgren Memorial Award.

Пятро Васючэнка - адзіны беларус у спісе намінантаў прэміі. Ён пайшоў з жыцця 25 жніўня гэтага года.

Васючэнка прызнаваўся, што піша ў манеры "полацкага іранізму". Яму належыць фэнтэзі на беларускай мове "Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага" і "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі". Васючэнка - аўтар ста васьмідзесяці навукова-папулярных артыкулаў, рэцэнзій, эсэ. Творы пісьменніка перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкая і чэшскую мовы. Яго п`есы ставяцца на сцэнах беларускіх тэатраў.

Дырэктар выдавецтва дзіцячай літаратуры KOSKA Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская на сваёй старонцы ў Facebook адзначае, што быць у такім спісе намінантаў - вялікі гонар.

"Мне здаецца, ён першы, хто намінуецца ад Беларусі, таму што раней нашай краіны нават не было ў спісе намінантаў", - піша Кандрусевіч-Шыдлоўская.

Прэмію заснавалі для таго, каб адзначаць дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў. Намінантаў абвяшчаюць на кніжным кірмашы ў Франкфурце, а ўручаюць прэмію на кніжным кірмашы дзіцячай літаратуры ў Балонні. Прэмію гэтага года ўручаць 31 сакавіка 2020 года.

Сёлета сярод кандыдатаў - 237 пісьменнікаў з 68 краін свету. На сайце прэміі гаворыцца, што спіс намінантаў - залатое дно для ўсіх, хто цікавіцца дзіцячай і моладзевай літаратурай.

Мінск, 21 кастрычніка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:22.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:234
 
Ключевые слова:
ALMA Astrid Lindgren Memorial Award Детская литература Пятро Васючэнка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме