Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Першамай сімвалізуе салідарнасць працоўных, сцірае межы паміж краінамі і пакаленнямі.
"Для жыхароў Беларусі стваральная праца на роднай зямлі пад мірным небам заўсёды была і застаецца найвялікшай каштоўнасцю. У нашай краіне пашаны і ўдзячнасці заслугоўваюць усе працоўныя калектывы, ветэраны працы, маладыя спецыялісты, кожны, хто ўносіць свой уклад на агульную карысць, робіць Айчыну багацейшай і прыгажэйшай", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ствараюць будучыню на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці, бязмежнай павагі да неабыякавых і таленавітых прафесіяналаў, якія, не шкадуючы сіл, гатовы вырашыць самыя складаныя задачы, што стаяць перад дзяржавай, і абараніць наш народ ад любых напасцей.
"Разам мы справімся з усімі выклікамі часу", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са Святам працы
Паважаныя суайчыннікі!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са Святам працы.
Першамай сімвалізуе салідарнасць працоўных, сцірае межы паміж краінамі і пакаленнямі.
Для жыхароў Беларусі стваральная праца на роднай зямлі пад мірным небам заўсёды была і застаецца найвялікшай каштоўнасцю. У нашай краіне пашаны і ўдзячнасці заслугоўваюць усе працоўныя калектывы, ветэраны працы, маладыя спецыялісты, кожны, хто ўносіць свой уклад у агульную карысць, робіць Айчыну багацейшай і прыгажэйшай.
Мы будуем будучыню на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці, бязмежнай павагі да неабыякавых і таленавітых прафесіяналаў, якія, не шкадуючы сіл, гатовы вырашыць самыя складаныя задачы, што стаяць перад дзяржавай, і абараніць наш народ ад любых напасцей.
Упэўнены, разам мы справімся з усімі выклікамі часу.
Жадаю вам моцнага здароўя, з`яднанасці ў калектывах, любові ў сем`ях. Няхай кожны новы дзень прыносіць радасць і цудоўны вясенні настрой.