"За апошнія гады гэта была дзейсная, ідэйная справа - аб`явіць трылогію малой Радзімы. Што зрабілі, а што не зрабілі. Скажу сумленна: зрабілі не ўсё, што маглі. Калі б яшчэ трылогію аб`явілі, зрабілі б яшчэ больш. Але галоўнае - мы павярнулі людзей да іх малой радзімы. Асабліва да вёсачак, да тых дамоў, якія засталіся ад бацькоў, бабуль і дзядуль", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт яшчэ раз здзіўляўся тым беларусам, якія не разумеюць, што значыць мець сёння прысядзібны ўчастак у краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы.
"Хутка гэта будзе даражэй за золата. Многія пачулі гэта. Пачынаючы ад Мінска, буйных гарадоў, усе вёсачкі, свабодныя прысядзібныя ўчасткі скуплены: нехта маленькі дом пабудаваў, нехта вялікі, нехта церам - калі ласка. Галоўнае, каб гэта зямля апынулася ў руках гаспадароў. Гэта значыць, за тры гады мы павярнулі свядомасць людзей і нацэлілі іх на тое, што без малой радзімы, асабліва вёскі, не можа быць ні краіны, ні суверэнітэту і незалежнасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэта не лозунгі. Яшчэ ў пачатку сваёй палітычнай дзейнасці ён убачыў, наколькі важна беражлівае стаўленне да невялікіх гарадкоў і вёсак.
"Занядбалыя вёскі (інакш не скажаш), вакол разбітыя дарогі, перакошаныя дамы, разбураныя і кінутыя дамы, нікому не патрэбныя прысядзібныя ўчасткі, за якія нават у той час людзі дрыжэлі. Яны чапляліся за кавалачак зямлі, дзе б вырасціць прадукты. Калі б мы не правялі тры пяцігодкі па адраджэнні сяла, вёска знікла б", - упэўнены Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўспомніў, што ўпершыню пабываў у Ляскавічах у 1995 годзе: ён прыехаў у вёску і заўважыў, што тут толькі пясчаныя дарогі. Але галоўнае, дадаў Прэзідэнт, было іншае: гэтыя раёны былі закінутыя і ў людзей нават не было з чаго пячы хлеб.
"Гэта вёсачка, уся гэта акруга стала маёй маленькай радзімай. Вельмі шмат было крыку: усё, кідаем землі, бяжым адтуль. Тады яшчэ я сказаў: не, мы тут будзем з часам жыць. І мы сталі асвойваць землі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. З часам гэта мясцовасць была добраўпарадкавана, пачалі аднаўляць і іншыя пацярпелыя пасля выбуху на ЧАЭС раёны.

"Так мы падымалі малыя гарады і пасёлкі, а потым было рашэнне стварыць аграгарадкі, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас няма лішняй зямлі, таму нам трэба краіну сваю прывесці ў адпаведнасць і перадаць нашым дзецям, якія прыйдуць за намі".
25 красавіка 2020, Ляскавічы
БЕЛТА
25 красавіка 2020, Ляскавічы
БЕЛТА