https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сезон бясплатных музычных анлайн-вечарынак стартаваў у Мінску


Сезон бясплатных музычных анлайн-вечарынак VELO_ve Music Fest праходзіць у Мінску з 24 красавіка па 29 мая, паведаляюць арганізатары.
Не выходзячы з дому, можна трапіць на канцэрты ў розных жанрах. Трансляцыя ўсіх дзевяці вечарынак будзе весціся з некалькіх кропак горада - па серадах і пятніцах з 20:00 і да поўначы. Ролю вядучага выканае Андрэй Бонд. Чакаюцца таксама экскурсіі па андэграундным лакацыях Мінска і прызы ад арганізатараў. Усё гэта - цалкам бясплатна.

Першая чатырохгадзінная трансляцыя прайшла 24 красавіка з галерэі сучаснага мастацтва DK Gallery. Выступалі "Mikhail Philipenya quartet".

У праграме таксама - групы Shuma (29 красавіка), Molchat Doma (13 мая), Goom Gum (22 мая) і Akute (27 мая). Яшчэ чатыры вечарынкі будуць прысвечаны розным напрамкам у музыцы - тэхна (1 мая), фламенка (8 мая), хіп-хоп (15 мая). А 29 мая прагучаць кавер-кампазіцыі.

Звязда, 25 красавіка 2020
 
Дата публикации:25.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Онлайн-концерт Фэст культуры VELO_ve Music Fest Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме