У краме “Кветкі” батанічнага саду будуць прымаць кантэйнеры для вырошчвання раслін. За 30 кантэйнераў, прыдатных для паўторнага выкарыстання, падораць білет - на адно наведванне за выключэннем дзён правядзення камерцыйных мерапрыемстваў.
Тэрмін дзеяння білета - да 31 снежня 2020 года.
З 1 мая Цэнтральны батанічны сад пяройдзе на летні рэжым працы. З аўторка па нядзелю ён будзе працаваць з 10:00 да 21:00. Выхадны дзень – панядзелак. Уваходны білет каштуе 8 рублёў. Льготны - 4 рублі (для школьнікаў, навучэнцаў каледжаў, студэнтаў дзённай формы навучання, пенсіянераў па ўзросту, у тым ліку з краін СНД).
Надзея Нікалаева
Звязда, 28 красавіка 2020
Звязда, 28 красавіка 2020