https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аператары сувязі да 9 Мая падрыхтавалі акцыі для ветэранаў ВАВ


"Белтэлекам", "Белпошта" і мабільныя аператары падрыхтавалі розныя акцыі да 9 Мая, паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
Інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны з 7 па 11 мая могуць бясплатна карыстацца паслугамі тэлефоннай сувязі за кошт сродкаў "Белтэлекама" (мясцовыя і міжгароднія размовы). Таксама бясплатна прадастаўлена магчымасць мясцовых, міжгародніх, міжнародных размоў па сэрвісных тэлефонных картках наміналам 16000 тарыфных адзінак. У гонар Дня Перамогі "Белтэлекам" прапануе спецыяльныя ўмовы для падключэння да ZALA.

Мабільныя аператары, як і ў мінулым годзе, прапануюць спецыялізаваныя тарыфныя планы для ветэранаў. Так, у рамках ініцыятывы кампаніі А1 #заставайсяанлайн ветэранам і асобам, прыраўнаваным да іх, тарыфны план "Перамога" прадастаўляецца з нулявой абаненцкай платай з 26 сакавіка па 31 жніўня. Тарыфны план "Перамога" для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ад МТС дасць магчымасць карыстацца мабільнай сувяззю за Br1 у месяц. Аператар life:) прапануе "Льготны тарыф".

"Белпошта" праводзіць акцыю да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Жыхары краіны, якія дасягнулі 75-гадовага ўзросту, змогуць бясплатна атрымаць наборы з трох паштовых картак віншавальнай тэматыкі з адбіткамі спецыяльнага штэмпеля, што замяняе марку. Іх можна бясплатна адправіць па Беларусі да 15 мая.

30 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:147
 
Ключевые слова:
День Победы Ветераны Почта Мобильная связь Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме