https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 24 кастрычніка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 68 дзён.
У гэты дзень ААН адзначае сваё свята - Дзень аб`яднаных нацый. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 кастрычніка

У 1654 годзе адбылася бітва пад Шапялевічамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай.
У 1656 годзе было заключана Віленскае перамір’е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.
У 1658 годзе Расійскія войскі нанеслі паражэнне войску Рэчы Паспалітай у бітве каля вёскі Веркі пад Вільняй.
У 1780 годзе Марцін Пачобут-Адляніцкі быў прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай з Віленскай акадэміі.
У 1981 годзе ў Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў, было вырашана легалізаваць беларускія студэнцкія структуры пры ВНУ Польшчы.
У 1995 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Алжырам.

Хто нарадзіўся 24 кастрычніка

1973 год: Аляксандр Некрашэвіч, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся галандскі натураліст Антані ван Левенгук і расійскі прадпрымальнік Раман Абрамовіч.

24 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святога апостала ад 70-ці Філіпа. У народзе існавала павер`е, што калі назваць дзіця, што нарадзілася ў гэты дзень, Філіпам, яно пражыве доўгае і шчаслівае жыццё. Увогуле даваць імёны ў гонар святых было традыцыяй, а у гонар пакутнікаў не называлі, таму што верылі, што лёс дзіцяці будзе не вельмі добрым.

У гэты дзень сяляне везлі збожжа на млын. Па зорках уноч варажылі пра надвор`е: калі яны міргаюць, надвор`е хутка зменіцца, зіхацяць роўна – будзе ветрана і суха. Вельмі яркія зоркі прадракалі добры ўраджай на наступны год.

Sputnik, 24 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:24.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:297
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Октябрь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме