Мерапрыемства пройдзе на праспекце Ракасоўскага. Яго ініцыятарам выступае Мінская гарадская арганізацыя БРСМ.
75 дубоў высадзяць на Алеі Перамогі як сімвал 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Сярод удзельнікаў моладзевай ініцыятывы будзе каля пяцідзесяці чалавек - дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Гарадскога савета, прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Мінска і адміністрацыі Ленінскага раёна, супрацоўнікі “Зелянбуда” і жыхары раёна.
Алея будзе закладзена ў гістарычным месцы для ўсяго горада - праспект названы ў гонар маршала, удзельніка аперацыі “Баграціён”, Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага.
Сяргей Расолька
Звязда, 23 красавіка 2020
Сяргей Расолька
Звязда, 23 красавіка 2020