https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі Чырвоны Крыж запусціў платформу ахвяраванняў на праграму барацьбы з COVID-19


Пра гэта паведамілі ў Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа.
Беларускі Чырвоны Крыж запускае збор сродкаў на рэалізацыю праграмы па барацьбе з COVID-19. Цяпер усе спосабы падтрымкі дзейнасці арганізацыі сабраны на адзіным электронным рэсурсе.

На рэсурсе donation.redcross.by/covid можна даведацца аб усіх спосабах дапамогі, ахвяраваць сродкі, адправіць заяўку на валанцёрства і г.д. Таксама тут размешчана аператыўная інфармацыя аб аб`ёмах сабранай дапамогі і аб тым, як яна размяркоўваецца. Як выконваюцца заяўкі на дастаўку тавараў і лякарстваў адзінокім пажылым і людзям з інваліднасцю.

"Ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі любая дапамога важна, нават самая маленькая. А калі да справы падключаюцца сур`ёзныя партнёры, мабілізацыя рэсурсаў ідзе значна лепш", - адзначыла генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Вольга Мычко. І такія партнёры ёсць. Напрыклад, ініцыятыву Чырвонага Крыжа падтрымала EPAM: IT-кампанія пералічыла ўжо арганізацыі $100 тыс. і звярнулася да сваіх супрацоўнікаў з прапановай перавесці прыватныя ахвяраванні, фінальную суму якіх EPAM падвоіць.

Усе сродкі пойдуць на закупку неабходнай медыцынскай тэхнікі, сродкаў індывідуальнай аховы для ўрачоў, медыцынскіх работнікаў і валанцёраў, а таксама на падтрымку іншых важных напрамкаў работы Беларускага Чырвонага Крыжа ва ўмовах барацьбы з COVID-19. Гэта дапамога дасць магчымасць забяспечыць устойлівую работу медыка-сацыяльнай службы "Дапамога". Цяпер 146 медыцынскіх сясцёр і 25 сясцёр міласэрнасці абслугоўваюць дома амаль 1,5 тыс. падапечных. Нехта з іх не мае ног, нехта жыве з сур`ёзнымі хранічнымі захворваннямі - без клопату і падтрымкі гэтыя людзі проста не справяцца. А медсёстры не справяцца без пальчатак, масак і антысептыкаў.

Сродкі аховы і дэзынфекцыі патрэбны і валанцёрам, сацыяльным работнікам, якія заняты дастаўкай рэцэптаў, прадуктаў і лякарстваў: кожны дзень паступаюць сотні такіх запытаў, якія акумулююць ТЦСАНы і паліклінікі па ўсёй краіне. З 30 сакавіка валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа выканалі ўжо 4508 запытаў.

Ахвяраванні таксама дапамогуць падтрымаць баявы дух медыкаў. Для пачатку хаця б пітной вадой і гарачымі абедамі. А калі атрымаецца, то і сродкамі індывідуальнай аховы.

Значны напрамак работы ў гэтыя дні - псіхалагічная падтрымка пажылых людзей і кантактных асоб 1-га і 2-га ўзроўню, якія ўзаемадзейнічаюць з хворымі на COVID-19. Для іх працуе інфалінія "Добры тэлефон": па нумарах 201 (для мабільнага) і 122 (для стацыянарнага) чалавек можа падзяліцца сваімі праблемамі з валанцёрам, які яго абавязкова выслухае і адкажа на ўсе пытанні, якія яго цікавяць.

24 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:83
 
Ключевые слова:
Технологии Красный Крест Благотворительность Коронавирус Эпидемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме