https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну


У Брэсце ўрачыста адкрылі помнік вялікаму паэту Аляксандру Пушкіну.
Скульптурную кампазіцыю адкрылі ў гістарычнай частцы горада, каля сцен філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Помнік, аўтарам якога з`яўляецца вядомы маскоўскі скульптар Віталь Шанаў, перададзены ў дар расійскім бокам у гонар 220-годдзя з дня нараджэння паэта і тысячагоддзя Брэста. Праект рэалізаваны па даручэнні кіраўнікоў дзвюх дзяржаў.

"Сімвалічна, што помнік Пушкіну размешчаны на вуліцы Адама Міцкевіча - вядомага нашага паэта, 220-годдзе з дня нараджэння якога мы адзначылі ў мінулым годзе. Яны абодва былі геніямі таго часу, тварылі, неаднаразова сустракаліся. І сёння, праз 200 гадоў, яны зноў сустрэліся. Упэўнены, што на гэтай пляцоўцы будуць праводзіцца творчыя сустрэчы, паэтычныя вечары, выступаць вядомыя і маладыя паэты", - сказаў на адкрыцці старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, які таксама прыняў удзел у адкрыцці, выказаў упэўненасць, што помнік Пушкіну і аднайменны сквер, які створаны за кошт сродкаў гарадскога бюджэту, стануць адным з элементаў турыстычных маршрутаў Брэста.

Намеснік міністра культуры Расіі Мікалай Аўсіенка зачытаў прывітанне ўдзельнікам урачыстай цырымоніі ад міністра культуры Уладзіміра Мядзінскага.

"Помнік павінен увасабляць сабой простую ісціну: лёсы братэрскіх народаў Расіі і Беларусі неразрыўныя, яны з`яднаны агульнай шматвяковай гісторыяй, непаружнай дружбай, узаемнай падтрымкай, самой ідэяй аб прыналежнасці да адной цывілізацыі", - гаворыцца ў прывітанні.

Скульптары адлюстравалі вобраз паэта ў момант творчасці: вакол яго лятае Муза, лунаюць рыфмы, з`яўляюцца новыя творы.

"Мы звярталі ўвагу на накіды, чарнавікі Аляксандра Сяргеевіча, пэўныя дэталі вобраза. Можна сказаць, часткова мы стараліся стварыць яго аўтапартрэт, прыўнесці бачанне самога сябе і зрабіць гэты помнік блізкім для нашчадкаў. Вельмі прыемна бачыць тут вялікую колькасць моладзі. Хацелася б, каб гэты помнік натхніў некага зацікавіцца творчасцю Пушкіна і пранесці гэту любоў да паэзіі праз усё жыццё", - расказала пра ідэю твора скульптар Дар`я Успенская.

У час цырымоніі прагучалі вершы і рамансы Пушкіна. У памяць аб сённяшняй падзеі Анатоль Ліс і Дзмітрый Мезенцаў пасадзілі ў скверы малады дуб. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, кіраўніцтва Брэсцкага гарвыканкама, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, вучні і студэнты, грамадскасць.

11 кастрычніка 2019, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Брэст Александр Пушкин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме