Узначаліў спіс Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Расіі ў Маскве. На другім месцы - Вялікі тэатр Беларусі ў Мінску, на трэцім - Казахскі Дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Абая ў Алматы. У першай пяцёрцы таксама Дзяржаўны тэатр оперы і балета "Астана Опера" ў Нур-Султане і Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя М.Ф.Ахундава ў Баку.
Далей размясціліся Армянскі акадэмічны тэатр оперы і балета імя А.Спендыярава ў Ерэване, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр Узбекістана імя Алішэра Наваі ў Ташкенце, Нацыянальны тэатр оперы і балета Рэспублікі Малдова імя Марыі Біешу ў Кішынёве, Кыргызскі нацыянальны ордэна У.І.Леніна акадэмічны тэатр оперы і балета імя Абдыласа Малдыбаева ў Бішкеку, Таджыкскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя Садрыдзіна Айні ў Душанбэ.
Рэйтынг складзены па выніках даследавання папулярнасці тэатраў і прапаноў анлайн-трансляцый.
Звязда, 17 красавіка 2020