https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія радыёстанцыі аб`ядналіся ў Асацыяцыю


Галоўнымі мэтамі аб`яднання з`яўляюцца кансалідацыя удзельнікаў галіны і садзейнічанне развіццю сферы радыёвяшчання ў краіне.
У Беларусі афіцыйна зарэгістраваная Асацыяцыя індустрыі радыёвяшчання, паведамілі на сайце Міністэрства інфармацыі. Стварэнне Асацыяцыі дасць магчымасць узмацніць уплыў радыё ў медыйнай прасторы.

Заснавальнікамі Асацыяцыі выступілі 17 радыёстанцый. Сярод іх - радыястанцыі Белтэлерадыёкампаніі (Радыус FM, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё і інш.), Новае радыё, Народнае радыё, Альфа радыё, Гумар ФМ, Relax FM, Аўто радыё, Energy FM, Радыё Бі-Эй, Мелодыі Стагоддзя, Легенды FM , Радыё МІР і Радыё Unistar. Чакаецца, што ў бліжэйшы час склад удзельнікаў аб`яднання істотна пашырыцца. У тым ліку за кошт далучэння рэгіянальных радыёстанцый, якія прымалі актыўны ўдзел у стварэнні Асацыяцыі.

Асацыяцыя індустрыі радыёвяшчання плануе весці прамы дыялог з дзяржаўнымі органамі па пытаннях развіцця галіны радыёвяшчання, удзельнічаць у падрыхтоўцы адпаведных праектаў прававых актаў.

Аб`яднанне радыёстанцый таксама гатова да ўдзелу ў арганізацыі збалансаванай сістэмы медыявымярэнняў, якая адпавядае сусветным стандартам.

Удзельнікі Асацыяцыі ў перспектыве разлічваюць стварыць адзіны мабільны дадатак, індустрыяльны радыяплэер, які дазволіць слухаць любую беларускую радыёстанцыю ў смартфоне. Акрамя таго, для заахвочвання прафесійных дасягненняў у сферы радыё магчыма ўстанова спецыяльнай прэміі.

Звязда, 20 красавіка 2020
 
Дата публикации:20.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:198
 
Ключевые слова:
Радио Ассоциация Медиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме