https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вызначаны памеры матэрыяльнай дапамогі да Дня Перамогі


Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер.
Згодна з рашэннем Кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і некаторым катэгорыям грамадзян выплачваецца матэрыяльная дапамога.

Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў памеры:

5000 рублёў – інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 г. 

2500 рублёў — асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны; асобам, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых межаў дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог; асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 г. па 27 студзеня 1944 г. і ўзнагароджаным медалём «За абарону Ленінграда», і асобам, узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда»

Іншым катэгорыям грамадзян у памеры:

1500 рублёў

членам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых (памерлых), зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (мужам, якія не ўступілі ў новы шлюб, дзецям — інвалідам з дзяцінства (у тым ліку усыноўленым, удачароным), іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам) былым вязням, у тым ліку непаўналетнім, фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета, а таксама былым непаўналетнім вязням іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў

Пастанова ўступае ў сілу з 1 мая 2025 года.

Звязда, 21 сакавіка 2025
 
Дата публикации:21.03.2025
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:35
 
Ключевые слова:
Государственная поддержка Ветераны Великая Отечественная война Соцзащита в Беларуси День Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме