Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што светлыя дні гэтага вялікага свята нагадваюць аб выратавальнай надзеі, стваральнай міласэрнасці і ўсёабдымнай любові, напаўняюць сэрца хрысціянскай мудрасцю.
"Мы шчыра дапамагаем бліжнім, абараняем слабых, аб`ядноўваемся перад тварам выпрабаванняў. І з новымі сіламі ствараем будучыню, у якой ёсць дастойнае месца кожнаму чалавеку. Няхай узвышаныя імкненні да дабра і справядлівасці застануцца непарушным фундаментам міру і згоды ў беларускім грамадстве, а святочны велікодны настрой цягнецца як мага даўжэй", - пажадаў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта з Уваскрэсеннем Хрыстовым
Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 12 красавіка 2020 года
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым.
Светлыя дні гэтага вялікага свята нагадваюць нам аб выратавальнай надзеі, стваральнай міласэрнасці і ўсёабдымнай любові, напаўняюць сэрца хрысціянскай мудрасцю.
Мы шчыра дапамагаем бліжнім, абараняем слабых, аб`ядноўваемся перад тварам выпрабаванняў. І з новымі сіламі ствараем будучыню, у якой ёсць дастойнае месца кожнаму чалавеку.
Няхай узвышаныя імкненні да дабра і справядлівасці застануцца непарушным фундаментам міру і згоды ў беларускім грамадстве, а святочны велікодны настрой цягнецца як мага даўжэй.
Хачу пажадаць вам душэўнай цеплыні, узаемаразумення ў сямейным асяроддзі, поспехаў ва ўсіх справах.