Сёння адзначаецца Дзень інтэрнета. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 красавіка
У 1919 годзе літоўская Тарыба ўключыла ў свой склад прадстаўнікоў Беларускай рады Гродзеншчыны.
Хто нарадзіўся 4 красавіка
1557 год: Леў Сапега, канцлер Вялікага княства Літоўскага.
1893 год: Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазітар, этнограф, паэт.
1967 год: Алег Хаменка, беларускі музыка, лідар гурта "Палац".
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Майн Рыд і кінарэжысёр Андрэй Таркоўскі.
4 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Васілія. У народзе гэты дзень называюць Васіль Цёплы або Васіль Сонечнік.
Да 4 красавіка ўжо прыкметна цяплела, сонейка з`яўлялася ўсё часцей. Па надвор`ю ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе ўраджай у гэтым годзе. Убачыць на зямлі павуцінне лічылася дрэнным знакам.
Сінія лёккія аблокі прадвяшчаюць добрае і сонечнае надвор`е.
Sputnik, 4 красавіка 2020