У выданні прадстаўлены арыгінальныя матэрыялы навукоўцаў НАН Беларусі, атрыманыя ў ходзе шматгадовых палявых даследаванняў балотнага масіва і прылеглых тэрыторый. Балота Дзікае - трэцяе па памеры балота ў Беларусі і адно з найбольш унікальных аб`ектаў запаведнага фонду краіны. Яно ўваходзіць у склад Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”. Тэрыторыя вельмі важная для рассялення птушак і мае міжнароднае значэнне. Там гняздуюцца 140 відаў, 39 % з іх маюць міжнародны ці нацыянальны статус аховы.
У кнізе прыведзены падрабязныя дадзеныя аб клімаце, рэльефе, гідралогіі і гідраграфіі, ландшафтах асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. Дадзена апісанне флоры, фауны, расліннасці і біятопаў, складзеныя спісы рэдкіх і ахоўных відаў раслін і жывёл.
Прадстаўлены звесткі аб гісторыка-культурнай спадчыне, рэкрэацыйным і сацыяльна-эканамічным патэнцыяле раёна размяшчэння асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. Кніга ілюстравана арыгінальнымі аўтарскімі і архіўнымі фотаздымкамі, малюнкамі, схемамі.
У кнізе “Балота Дзікае” упершыню публікуюцца буйнамаштабныя тэматычныя карты: глеб, ландшафтаў, расліннасці, біятопаў, сучаснага стану расліннага покрыва, біялагічных рэсурсаў, дынамікі экасістэм і іншыя.

Кніга “Балота Дзікае” падрыхтавана калектывам аўтараў пад агульнай рэдакцыяй намесніка дырэктара Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі Дзмітрыя Грумо. Яна выйшла выйшла пры падтрымцы Грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны" і Франкфурцкага заалагічнага таварыства.
Выданне ўяўляе цікавасць для навукоўцаў (біёлагаў, географаў, эколагаў), выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў школ, супрацоўнікаў прыродаахоўных устаноў, краязнаўцаў і ўсіх аматараў прыроды.
__________________________________
* Рамсарскія тэрыторыі Беларусі - водна-балотныя ўгоддзі міжнароднага значэння, што ахоўваюцца згодна Рамсарскай канвенцыі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 5 красавіка 2020
Надзея Нікалаева
Звязда, 5 красавіка 2020