Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спорта на карысць міру і развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 6 красавіка
У 1955 годзе выйшаў першы нумар газеты "Голас Радзімы".
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эстоніяй.
Хто нарадзіўся 6 красавіка
1904 год: Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.
1910 год: Барыс Кіт, навуковец, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі.
1951 год: Алег Яноўскі, беларускі гісторык
Таксама сёння нарадзіліся мастак Рафаэль і расійскі філосаф і публіцыст Аляксандр Герцэн.
6 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Захарыя манаха і Захарыя, посніка Пячэрскага, свяціцеля Арцемія і вялебнага Іакава.
6 красавіка - пярэдадне свята Дабравешчанне, да якога заўсёды старанна рыхтаваліся: прыбіралі ў хаце, гатавалі святочную ежу. У храмах у гэты дзень праводзіцца ўсяночная.
Калі ў гэты дзень ішоў дождж, лічылася, гэты год будзе добры для дамашніх жывёл.
Sputnik, 6 красавіка 2020