https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


АПБ абвясціла фотаконкурс у рамках «Жывой вясны»


На конкурс прымаюцца ўласныя фота дзікіх птушак — вестуноў вясны, зробленыя ў прыродзе: белага бусла, вясковай ластаўкі і чорнага свіргуля.
Конкурс не мае ўзроставых абмежаванняў і далучыцца да яго могуць як дарослыя, так і дзеці. 

— Бёрдвочынг, або назіранне за птушкамі, — адно з самых модных хобі ў свеце, і мы хочам, каб і ў Беларусі яно стала папулярным. Гэта здаровы лад жыцця плюс заўжды цікавыя ўражанні. Далучайцеся да гэтага захаплення і расказвайце нам пра вашы поспехi праз фатаграфіі, — прапануе каардынатар кампанii Ксенiя Малюкова.

— Сфатаграфаваць бусла лягчэй за ўсё на гняздзе. Свiргуля можна зняць у палёце проста з балкона кватэры, але трэба пачакаць да мая. Вясковыя ластаўкі вельмі прыязныя да людзей, цікава назіраць, як яны збіраюць матэрыял для будаўніцтва гнязда, — кажа фатограф дзікай прыроды Андрэй Шэўчык.

Да слова, фатаграфіі ластаўкі каля гнязда для ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца.

Спецыялісты раяць, як паводзіць сябе пры фатаграфаванні: не шуміце, не рабіце рэзкіх рухаў. Калі набліжацца да птушак павольна, час ад часу спыняючыся, то яны могуць дазволіць вам падысці даволі блізка, бо не будуць бачыць у вас небяспеку. Апранайцеся няярка, у натуральныя колеры, у ідэале — камуфляж.

Памятайце пра этыку фатографа — не турбуйце птушак: не ўключайце ўспышку, не фатаграфуйце іх на гнёздах, не здымайце птушанят.

Даслаць сваё фота з першымі назіраннямі птушак можна на сайт ptushki.org праз форму «Дадаць назіранне» ці адправіць на паштовую скрыню springalive@ptushki.org з пазнакай «Фотаконкурс». Вынікі будуць падведзеныя 15 чэрвеня 2020 года, а найлепшыя работы з’явяцца на сайце АПБ ptushki.org. Трое пераможцаў атрымаюць прызы!

Дасылаючы фота на конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што глабальная прыродаахоўная асацыяцыя BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць конкурсныя работы ў любым фармаце з пазнакай аўтарства.
______________________________________
Даведка:
«Жывая вясна» — міжнародная кампанія глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International з мэтай прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да дзікай прыроды, назірання і захавання пералётных птушак. Сёлета кампанія праходзіць пад лозунгам «Як быць добрым птушкаром?» Яна працягнецца з 1 сакавіка па 1 ліпеня 2020 года.

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 6 красавіка 2020
 
Дата публикации:06.04.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Фотография Конкурс Птицы "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме