Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 7 красавіка
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Латвіяй.
Хто нарадзіўся 7 красавіка
1947 год: Валерый Славук, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, амерыканская джазавая спявачка Білі Холідэй, амерыканскі кінарэжысёр Фрэнсіс Форд Копала і ганконгскі і амерыканскі акцёр Джэкі Чан.
7 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень архангел Гаўрыіл прыйшоў да Марыі са звесткай, што яна прывядзе ў свет Сына Божага.
Дзева Марыя была дачкой праведных Анны і Іакава і да 14 гадоў выхоўвалася ў храме. Пасля яна павінна была вярнуцца да бацькоў або абрацца шлюбам, але дзяўчына вырашыла захаваць цнатлівасць. У царкве для яе знайшлі праведнага чалавека – Іосіфа, які павінен быў клапаціцца пра яе.
Дабравешчанне адзначаецца за 9 месяцаў да Каляд.
У Беларусі ў гэты дзень шанавалі буслоў, якія вырталіся з выраю ў свае гнёзды.
Лічылася, якое надвор`е будзе на Дабравешчанне, такое і на Вялікдзень. Калі у гэты дзень была імжа або вецер, год чакалі ўраджайны. Імгла таксама прадвяшчла паводку.
Sputnik, 7 красавіка 2020