У Віктара Дашкевіча і яго жонкі было запаленне лёгкіх, гэты дыягназ ім паставілі ў паліклініцы. Мужа і жонку адправілі на шпіталізацыю ў тубдыспансер. Аднак ён быў перапоўнены, і Дашкевічы адпрасіліся дадому. Дома тэмпература расла, іх зноў шпіталізавалі.
75-гадоваму Віктару Дашкевічу стала горш, ён знаходзіўся ў рэанімацыі, на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Сітуацыю ўскладняла тое, што ў яго была хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх.
Жонку акцёра выпісалі 26 сакавіка, яна на 14-дзённым каранціне.
Звязда, 31 сакавіка 2020