https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Брэсце прэзентавалі электронны мультымедыйны рэсурс аб гісторыі горада


У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага сёння праходзіць рэспубліканскі круглы стол "Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах".
Галоўнай падзеяй дня стала прэзентацыя электроннага мультымедыйнага выдання "1000-годдзе Брэста праз прызму старадаўніх дакументаў".

Рэсурс змяшчае больш за 8 гігабайтаў інфармацыі і ўключае лічбавыя копіі аўтэнтычных крыніц - навуковую, даведачную, бібліяграфічную інфармацыю па гісторыі абласнога цэнтра.

Праект рэалізаваны Нацыянальнай бібліятэкай у партнёрстве з абласной бібліятэкай і Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Дыск створаны ў рамках комплекснай навукова-даследчай работы, якую Нацыянальная бібліятэка праводзіць з 2015 года, і называецца "Віртуальная рэканструкцыя дакументаў і матэрыялаў па рэгіянальнай гісторыі Беларусі".

Аб`ектамі пільнай увагі бібліятэкараў ўжо станавіліся Слонім, Навагрудак, Горкі, іншыя рэгіёны.

"Мы сабралі як мага больш дакументаў і матэрыялаў з гісторыі Брэста і яго наваколля ў кантэксце беларускай гісторыі. Перш за ўсё гэта матэрыялы Віленскай археаграфічнай камісіі, якая працавала ў другой палавіне ХIХ стагоддзя. Гэта вялікі пласт юрыдычных дакументаў, пачынаючы з ХVI стагоддзя. Акрамя таго, на дыску прадстаўлены вялікі ілюстрацыйны матэрыял. Гэта стала магчыма толькі дзякуючы лічбавым тэхналогіям, таму што ніводнае выданне не зможа змясціць у сабе такі аб`ём інфармацыі", - адзначыла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч.

Тры цікавыя гістарычныя дакументы прадставіў Нацыянальны гістарычны архіў. Два з іх - гэта поўнае апісанне Брэсцкай воласці другой палавіны ХVII стагоддзя. Трэці дакумент уяўляе сабой маляўніча аформленую пергаментную грамату, якая была складзена ў сярэдзіне ХVI стагоддзя.

"Гэта вельмі важны праект. У гэтым плане Брэст, бадай што, адзін з найбольш актыўных гарадоў. Вядома, тут яшчэ і юбілей дапамог звярнуць увагу на яго гісторыю. Горад і раней быў значным культурным, грамадскім, палітычным цэнтрам, і прадаўжае такім заставацца", - падзяліўся меркаваннем намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзяніс Лісейчыкаў.

Справай гонару назвала ўдзел у праекце дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алена Стрыжэвіч.

"Мы перавялі ў лічбавы фармат усе зборнікі канферэнцый "Берасцейскія кнігазборы". Нашы супрацоўнікі збіралі матэрыялы ў бібліятэках Польшчы, выкарыстоўвалі ўнікальныя матэрыялы мясцовых краязнаўцаў. Некаторыя дакументы прадаставіў гістарычны факультэт БДУ. Пастараліся максімальна поўна адлюстраваць інфармацыю пра наш горад і яго ўнікальную дакументальную спадчыну. Брэст прадстаўлены ў фатаграфіях, паштоўках, карцінах, мастацкай літаратуры, публіцыстыцы", - расказала Алена Стрыжэвіч.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама электронны мультымедыйны рэсурс паступіць у фонды ўстаноў культуры вобласці. Цырымонія перадачы выдання адбудзецца бліжэй да вечара - напрыканцы рэспубліканскага круглага стала.

На працягу дня ў сценах абласной бібліятэкі будуць гучаць даклады, прысвечаныя гісторыі Брэста. У мерапрыемстве прымаюць удзел спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў Беларусі, вучоныя-гісторыкі, пісьменнікі, краязнаўцы, журналісты.

4 верасня 2019, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:97
 
Ключевые слова:
Брэст День города НББ Электронное издание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме