https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


8-га верасня стартуе тэатральны фестываль «Белая вежа»


З 8 да 15 верасня ў Брэсце 24-ы раз пройдзе адзін з найстарэйшых міжнародных тэатральных форумаў нашай краіны, фестываль «Белая вежа».
«Сымона-музыку» і «Новую зямлю», «Вішнёвы сад» і «Дзядзьку Ваню», «Жоўты пясочак» і «Ганну Франк», «Пышку» і «Вія», а таксама іншыя драматычныя, лялечныя, пластычныя пастаноўкі будуць даваць тэатры з 13 краін. Агулам у праграме 28 спектакляў, якія пакажуць на пяці гарадскіх пляцоўках — на беларускай, рускай, украінскай, польскай, балгарскай, венгерскай, румынскай і грузінскай мовах.

Сёлета ў праграме два вулічныя спектаклі: у першы дзень фестывалю на плошчы Леніна свой «Карпацкі калейдаскоп» пакажа Львоўскі акадэмічны тэатр «Воскресиння», а ў апошні прадставіць сямейную пастаноўку «Каменны» тэатр «Сцэна калейдаскоп» (Кракаў, Польшча). Сярод іншых цікавінак «Белай вежы» — інклюзіўны аўдыятактыльны спектакль для дзяцей «Сябры Фядоры» (яго вязе Усходне-казахстанскі абласны драмтэатр), паэтычны монаспектакль Канстанціна Райкіна «Звычайныя словы» і балет «Стварэнне свету» ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра класічнага балета Касаткінай і Васілёва. Дарэчы, гэты біблейскі сюжэт, аздоблены музыкай Андрэя Пятрова, з дня прэм`еры на працягу больш як 30 гадоў збіраў выключна аншлагі!

Аўтар: Вікторыя Захарава
Звязда, 7 верасня 2019
 
Дата публикации:07.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Брэст Фэст культуры Театр День города
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме