https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выставачны праект у Гомелі раскажа пра пераможны май 1945 года


Пра гэта паведамляе Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.
Выставачны праект "Без тэрміну даўнасці", прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, адкрыецца 26 сакавіка ў палацы Румянцавых і Паскевічаў.

Часткай праекта стануць матэрыялы выстаўкі "Капітуляцыя Германіі. Май 1945". Экспазіцыю, якая раскажа аб пераможных днях мая 1945-га, падрыхтавалі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Германа-расійскага музея "Берлін-Карлсхорст". "Фатаграфіі і дакументы перадаюць атмасферу, якая панавала ў краінах Еўропы на момант падпісання акта аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі. Ён не толькі паставіў кропку ў гісторыі самай страшнай вайны XX стагоддзя, але і адкрыў новую старонку - аднаўлення памяці аб тых, хто змагаўся і перамог", - адзначылі ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.

Аб тым, як ішло вяртанне імёнаў невядомым героям вайны, расказваюць сапраўдныя экспанаты з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Дзякуючы пошукавай дзейнасці супрацоўнікаў музея дзясяткі без весткі прапаўшых людзей набылі свае імёны, а сваякі даведаліся пра іх лёсы і подзвігі. За гэтым стаяць доўгія месяцы пошуку, запыты ў дзяржаўныя органы і ўстановы, званкі і тэлеграмы людзям, якія жывуць за тысячы кіламетраў, гадзіны, праведзеныя ў архівах.

Яшчэ адзін блок праекта прысвечаны дзейнасці пошукавых атрадаў. "75 гадоў прайшло з таго часу, як адгрымелі апошнія залпы гарматы, а работа па аднаўленні памяці загінулых прадаўжаецца. У Беларусі і Расіі ствараюцца пошукавыя атрады, іх удзельнікі працуюць у месцах бітваў і няўлічаных воінскіх пахаванняў, паднімаюць архіўныя дакументы, праводзяць перапахаванні", - падкрэслілі арганізатары. У праекце сваім дасведчаннем падзеляцца супрацоўнікі дзяржаўнага гісторыка-культурнага і прыроднага музея-запаведніка А.С.Грыбаедава "Хмяліта" (Расія). Яны прадставяць работы аб дзейнасці пошукавых атрадаў Смаленшчыны.

"Выставачны праект "Без тэрміну даўнасці", які аб`яднаў працу музеяў розных краін, сведчыць аб тым, што няма тэрміну даўнасці ні злачынствам вайны, ні гераізму салдат, якія цаною свайго жыцця наблізілі Перамогу", - дадалі ў палацава-паркавым ансамблі.

Праект будзе даступны па 10 мая.

23 сакавіка 2020, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.03.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война Гомель Поисковые отряды Музеи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме