Памёр Сяргей Раінчык, сын нязменнага кіраўніка ансамбля "Верасы" Васіля Раінчыка, пра гэта пішуць сябры Сяргея і яго маці Ірына Цвяткова ў сацсетках.
Блізкія ўспамінаюць Сяргея як "неверагодна адоранага і музычнага" чалавека. Як мяркуецца, у музыкі спынілася сэрца.
Літаральна напярэдадні 23 сакавіка Сяргея віншавалі з днём нараджэння. Яму споўнілася 48 гадоў.
"Ён толькі нядаўна адзначыў свой дзень нараджэння... Светлага і лёгкага шляху ў свет душ", - выказала свае спачуванні адной з першых Алёна Ланская.
Сяргей Раінчык, як і бацька, стаў музыкам. З самага дзяцінства ён ездзіў з бацькам на гастролі і выступаў, вучыўся ў музычнай школе гранню на флейце і фартэпіяна. Таксама Сяргей быў кандыдатам у майстры спорту па каратэ.
"Сяргей быў для мяне не проста таленавітым музыкантам і маім першым вучнем па каратэ у тыя 90-я, але і проста добрым спагадным чалавекам", - напісаў Альберт Скараход.
Сяргей Раінчык працаваў гукарэжысёрам у Моладзевым тэатры эстрады, таксама разам з мамай быў музычным кіраўніком адроджанага праекта "Верасы". Акрамя гэтага Сяргей займаўся аранжыроўкай песень для беларускіх артыстаў.
У музыкі застаўся сын Васіль, якому 23 гады.
Словы смутку і спачуванні на старонках сацсетак выказваюць сябры сям`і Васіля Раінчыка і Ірыны Цвятковай, прадстаўнікі беларускага і расійскага шоу-бізнесу.
Час і месца пахавання блізкія пакуль не паведамілі.
Мінск, 28 сакавіка 2020
Sputnik
Sputnik