Сёння адзначаецца Дзень Канстытуцыі ў Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 15 сакавіка
У 1982 годзе адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.
У 1994 годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 15 сакавіка
1893 год: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік
1930 год: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, ураджэнец Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі фізік і астраном Галілеа Галілей і рускі пісьменнік Юрый Бондараў.
15 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота, якогда ў народзе называлі Фядотам.
У гэты дзень звычайна пачынаецца адліга, але холад яшчэ вернецца. Калі ж на Фядота быў мароз, трава доўга не вырасце. Сонечны поўдзень прадвяшчаў добры ўраджай хлеба.
Вяскоўцы пачыналі працаваць у гародах, клапаціцца пра пладовыя дрэвы, сеяць насенне.
Sputnik, 15 сакавіка 2020