https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Споўнілася 50 год легендарнаму ансамблю «Песняры»


1 верасня 1969 — дзень пераўтварэння «роты мастацкай самадзейнасці» ў прафесійны ансамбль «Лявоны» Белдзяржфілармоніі, а фактычна — дзень нараджэння ВІА «Песняры».
Гэты калектыў заснаваны ўраджэнцам расійскага Екацярынбурга Уладізмірам Мулявіным. Тым не менш, ён яшчэ з савецкіх часоў стаў музычным сімвалам Беларусі, усяго беларускага наогул.

Многія іх песні набылі статус народных, былі пераасэнсаваныя наноў сучаснымі музыкантамі і выконваліся ў разнастайных творчых праектах — трыб’ютах, канцэртах, адмысловых тэматычных тэлепраграмах.

Нягледзячы на раскол напрыканцы 1990-х, які ледзь не паставіў кропку ў гісторыі «Песняроў», біяграфія калектыва працягваецца і справа яго жыве — як у афіцыйным Беларускім дзяржаўным ансамблі «Песняры» пад кіраўніцтвам Рамана Козырава, так і ў музыцы створанага ў 1998-м гурта «Беларускія песняры», у якім удзельнічаюць Валерый Дайнека, Уладзіслаў Місевіч, Алег Аверын і іншыя былыя ўдзельнікі знакамітага ВІА.

Першая беларуская рок-опера, першы савецкі ВІА, якому дазволены гастролі ў ЗША, выступленне на MIDEM у Канах, куды дапускаюцца толькі выканаўцы-лідары сваёй краіны па колькасці выпушчаных пласцінак, здымкі ў кіно, унушальная дыскаграфія, удзел у шматлікіх усесаюзных і міжнародных фестывалях і конкурсах... Пра «Песняроў» напісана мноства кніг і публіцыстычных артыкулаў, поўных і кампліментаў, і крытыкі, да якіх цяжка дадаць што-небудзь новае. Хібы прызнацца яшчэ раз у любові да ансамблю, які раскрыў багацце нашай культуры і песенную душу народу так глыбока і прыгожа, як мы і самі ўявіць не маглі?

Cёння прыхільнікі знакамітага ансамблю збяруцца на сустрэчу ў Мінску, каля помніка Уладзіміру Мулявіну, і ў музеі Мулявіна.

«Звязда» далучаецца да шматлікіх віншаванняў на адрас «Песняроў» і прапануе згадаць адзин з хітоў-жамчужын нашага музычнага скарбу — запісанае польскім тэлебачаннем выступленне на Міжнародным фестывалі песни ў Сопаце ў 1971 годзе.



Звязда, 1 верасня 2019
 
Дата публикации:01.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Песняры Юбилей Уладзімір Мулявін
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме