https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 4 сакавіка 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 302 дні.
Якія падзеі адбыліся 4 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 сакавіка

У 1386 годзе Ягайла быў каранаваны польскай каралеўскай каронай як Уладзіслаў II.
У 1956 годзе ў Беластоку пачала выходзіць газета "Ніва".

Хто нарадзіўся 4 сакавіка

1634 год: Казімір Лышчынскі, вялікалітоўскі філосаф.
1782 год: Казімір Ельскі, беларускі скульптар.
1890 год: Вінцук Адважны, беларускі пісьменнік, каталіцкі святар усходняга абраду, паэт, публіцыст.
1911 год: Васіль Стома, беларускі пісьменнік.
1938 год: Леанід Трушко, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар і скрыпач Антоніа Вівальдзі і французскі кампазітар Поль Марыа.

4 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70-ці Архіпа і Філімона, а таксама роўнаапостальнай пакутніцы Апфіі.

Сонечны дзень 4 сакавіка прадвяшчае ўрадлівы год. Калі яшчэ не сышоў снег, лічылася, што вясна будзе позняя, пацяплее яшчэ не хутка.

Sputnik, 4 сакавіка 2020
 
Дата публикации:04.03.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
Календарь Март Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме