"8 Сакавіка - радаснае і ўсімі любімае свята. Гэта дата з`яўляецца цудоўнай нагодай, каб яшчэ раз падзякаваць мамам і бабулям, жонкам і дочкам, сёстрам і калегам за мудрасць, дабрыню, працавітасць і гармонію, якімі яны напаўняюць наша жыццё, робяць яго больш яркім і шчаслівым", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што стваральная прыгажосць і актыўная жыццёвая пазіцыя, прафесійныя, творчыя і спартыўныя дасягненні, уменне дастойна выхоўваць падрастаючае пакаленне - галоўныя рысы беларускіх жанчын.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў суайчынніцам, каб у іх сэрцах заўсёды была квітнеючая вясна, а ў доме гучалі звонкія дзіцячыя галасы, панавалі любоў і ўзаемаразуменне.
Віншаванне Прэзідэнта з Днём жанчын
Дарагія суайчынніцы!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Днём жанчын.
8 Сакавіка - радаснае і ўсімі любімае свята. Гэта дата з`яўляецца цудоўнай нагодай, каб яшчэ раз падзякаваць мамам і бабулям, жонкам і дочкам, сёстрам і калегам за мудрасць, дабрыню, працавітасць і гармонію, якімі яны напаўняюць наша жыццё, робяць яго больш яркім і шчаслівым.
Стваральная прыгажосць і актыўная жыццёвая пазіцыя, прафесійныя, творчыя і спартыўныя дасягненні, уменне дастойна выхоўваць падрастаючае пакаленне - галоўныя рысы беларускіх жанчын.
У гэты святочны дзень жадаю, каб у вашых сэрцах заўсёды была квітнеючая вясна, а ў доме гучалі звонкія дзіцячыя галасы, панавалі любоў і ўзаемаразуменне.