Якія падзеі адбыліся 13 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 13 сакавіка
У 1919 годзе была ўтворана Беларуска-літоўская армія.
У 1938 годзе ў СССР ва ўсіх школах было ўведзена абавязковае вывучэнне рускай мовы.
У 1940 годзе спектаклем "Каварства і каханне" Ф. Шылера ў Гродне адкрыўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР.
У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Германіяй.
Хто нарадзіўся 13 сакавіка
1922 год: Лявон Луцкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст.
1923 год: Георгій Валкавыцкі, беларускі паэт і пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі пісьменнік Рафаэла Джаваньёлі і аўстрыйскі кампазітар Хуга Вольф.
13 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Васіля Спавядальніка.
У народзе святога называюць Васіль Цёплы або Васіль Капельнік. Кажуць, што ён вымушае зіму плакаць. Гэты дзень увогуле лічыцца не вельмі спрыяльным, 13 сакавіка сцерагуцца паганага вока і іншых пошасцяў.
Калі ў гэты дзень ідзе дождж, лета будзе вільготным. Доўгія ледзяшы абяцаюць доўгі лён, але і вясна будзе доўга змагацца з зімой. Калі прыляцелі гракі, хутка снег сыдзе, а лета будзе дажджлівым.
Sputnik, 13 сакавіка 2020