"У Беларусі сёння сем ачагоў, 27 пацыентаў. Гэта сведчыць аб тым, што ўсе выпадкі выяўлены, ідэнтыфікаваны і ізаляваны. Зусім няма выпадкаў бескантрольнай перадачы, калі мы не ведаем, адкуль прыйшла інфекцыя, - сказаў Батыр Бердыклычаў. - Таму на гэтым этапе нейкія жорсткія меры не рэкамендуюцца. Усё, што робіцца сістэмай аховы здароўя ў Беларусі, з пункту гледжання СААЗ, з`яўляецца дастатковым. Але ў залежнасці ад змянення сітуацыі могуць быць прапанаваны нейкія новыя меры, можа, больш строгія".
Паводле слоў прадстаўніка СААЗ, цяпер шмат краін, у тым ліку ў Еўрапейскім рэгіёне, прымаюць даволі строгія меры кантролю на граніцах, каранцінныя меры і г.д. Рашэнні прымаюцца ў залежнасці ад эпідсітуацыі ў самой краіне і здольнасцей яе сістэмы аховы здароўя справіцца з COVID-19.
"Не ва ўсіх краінах ёсць служба санітарна-эпідэмічнага нагляду, як яна захавалася ў Беларусі. Таму некаторыя меры могуць быць нават празмернымі, не заўсёды навукова абгрунтаванымі", - сказаў Батыр Бердыклычаў.
Ён таксама пракаменціраваў сітуацыю, звязаную з аб`яўленнем СААЗ распаўсюджвання COVID-19 пандэміей.
"На самай справе, калі гаварыць дакладна, гэта не з`яўляецца аб`яўленнем пандэміяй, таму што СААЗ адмовілася ад класіфікацыі, дзе выкарыстоўваецца гэта слова. Таму гэта больш характарыстыка сітуацыі, што склалася ва ўсім свеце. Яна была дадзена ў сувязі з вялікай колькасцю новых выпадкаў, у тым ліку цяжкіх, і іх вельмі хуткім ростам", - адзначыў прадстаўнік СААЗ.
Ён дадаў, што на сённяшні дзень чакаецца далейшы рост выпадкаў захворвання ў глабальным маштабе, гэта непазбежнасць эпідэміялагічнага працэсу.
13 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА