https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Магілёўскі аблдрамтэатр адкрые новы сезон прэм`ерай паводле Дастаеўскага


Новы тэатральны сезон Магілёўскі абласны драмтэатр адкрые 12 верасня прэм`ерай спектакля "Дзядзечкаў сон", паведамілі ва ўстанове культуры.
Спектакль да паказу паводле аднайменнай аповесці Фёдара Дастаеўскага падрыхтаваў рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Міхаіл Лашыцкі. Музыку напісала рэжысёр Кацярына Аверкава. Галоўную ролю выконвае артыст Магілёўскага абласнога тэатра лялек, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц.

У спектаклі таксама заняты артысты Алена Крыванос, Анжаліка Барчан, Вераніка Баранава, Андрэй Корзан, Павел Зароўскі, Яўгенія Белацаркоўская, Вольга Насулька, Кацярына Кондалева і інш.

У аснове сюжэту гісторыя, якая здарылася ў павятовым горадзе М. Ціхая правінцыя ўзрушана прыездам зайздроснага жаніха, багатага князя К. Ад гэтага мясцовы бамонд ахапіла гарачка. Закручваюцца такія інтрыгі, што рэальнасць здаецца сном.

Аповесць "Дзядзечкаў сон" Фёдар Дастаеўскі стварыў у сібірскай ссылцы. Баючыся цэнзуры, геніяльны пісьменнік, як ён сам выказваўся, "міжвольна напісаў штучку галубінай лагоднасці і цудоўнай нявіннасці". Але яна атрымалася вельмі нават вострай і нават сёння гучыць даволі свежа і пазнавальна, нягледзячы на 160-гадовы ўзрост.

26 жніўня 2019, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Магілёў Театр Премьера Фёдар Дастаеўскі
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме