https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 22 лютага 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 313 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень падтрымкі ахвяр злачынстваў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 22 лютага

У 1387 годзе Ягайла выдаў другую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.

Хто нарадзіўся 22 лютага

1889 год: Мікола Байкоў, беларускі мовазнавец і педагог.
1922 год: Іван Ціханаў, беларускі жывапісец.
1932 год: Іван Міско, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіліся першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон, нямецкі філосаф Артур Шапенгаўэр і польскі кампазітар Фрэдэрык Шапен

22 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Нікіфара і вялебнага Панкрація Пячэрскага.

У гэты час сяляне нарыхтоўвалі лапці. Займаліся гэтай справай выключна мужчыны. Таксама 22 лютага лічылася добрым днём, каб загаворваць хваробы.

Калі гэты дзень быў марозны, халады будуць трымацца яшчэ доўга. Наадварот, адлігу прадвяшчае, калі шкло ў вокнах запацела.  

Sputnik, 22 лютага 2020
 
Дата публикации:22.02.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Календарь Февраль Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме