Якія падзеі адбыліся 25 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 лютага
У 1918 годзе было створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.
Хто нарадзіўся 25 лютага
1909 год: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч.
1947 год: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч.
1953 год: Васіль Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.
1957 год: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак-імпрэсіяніст П`ер Агюст Рэнуар і украінская пісьменніца Леся Украінка.
25 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць мітрапаліта Аляксея і епіскапа Мелеція Антыахійскага.
У народзе гэты дзень лічылі добрым, каб вылячыць спалох – для гэтага хадзілі самі і насілі дзяцей да знахараў.
Чым халадней у гэты дзень і наступны тыдзень, тым цяплей будзе сакавік. Туман або галалёдзіца прадвяшчаюць дажджыстае лета.
Sputnik, 25 лютага 2020